Мроя
Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім ды Ўладзімерам Давыдоўскім, якія трапілі ў адну вучэбную групу. Вольскі сьпяваў ды граў на польскім сынтэзатары, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурту далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым ў гурт прыйшоў Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 году. Спачатку песьні ствараліся й выконваліся па-расейску, але паступова па ініцыятыве Ўладзімера Давыдоўскага[Крыніца?] гурт перайшоў на беларускія песьні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як The Beatles ды «Машина времени». Рэпэтыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым ў розных службовых памяшканьнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касэтах. У 1983 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесьці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У наступным годзе пасьля заканчэньня вучэльні Лявона, Уладзімера ды Алега забралі ў войска. У 1989-м годзе — падчас перабудовы «Мроя» запісала кружэлку на перасоўнай студыі «Мэлёдыя» Дваццаць восьмая зорка, гукарэжысэрам якога быў Аляксандар Шцільман. Пасьля зыходу Ўладзімера Давыдоўскага ў верасьні 1989 году тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. Напрацягу 1992—1993 гадоў гурт доўга ня мог знайсьці добрага гітарыста, які б адпавядаў стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе Згуртаваньня беларусаў сьвету на кампакт-касэтах выйшла складанка «Выбраныя песьні 1989—1993», у якую ўвайшлі новыя песьні. Часткова з-за рознагалосьсяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у 1994 годзе ўдзельнікі «Мроі» мяняюць назву гурта на N.R.M. і зьмяняюць музычны стыль.
У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «Басовішчы» гурт часова адрадзіўся дзеля выкананьня стосу старых песьняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе BMA-group зрабіла перавыданьне альбому Дваццаць восьмая зорка на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песьні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе. Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.
|
Statistics:
- 35,724plays
- 1,001listners
- 246top track count
|
Music tracks:
Trackimage |
Playbut |
Trackname |
Playbut |
Trackname |
|
|