Тодар
Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 21 ліпеня 1971 г. у мястэчку Бярозаўка, недалёка ад Ліды.
Адукацыя
1978-1986 – школа з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы
1986-1990 – Музычная вучэльня, клярнэт (г. Ліда)
1990-1995 – Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры, клярнэт (г. Менск)
1993-1995 – Музычная вучэльня імя Глінкі, вакал (г. Менск)
Праекты
1992-1998 – удзельнік гурта «Палац», што выконвае беларускі аўтэнтычны фальклёр, як у арыгінальным гучаньні, так і ў разнастайных стылёвых апрацоўках. У 1993 годзе «Палац» патрапіў у дзесятку лепшых калектываў Усходняй Эўропы па выніках фэстывалю RFI (Radio France Internationale). Ляўрэаты шматлікіх фэстаў і конкурсаў СНД і заходнеэўрапейскіх краінах.
1997-2001 – удзельнік гурта KRIWI, што спэцыялізуецца на выкананьні традыцыйнай музыкі (world music). Заўсёднікі міжнародных этна-фэстываляў і лідэр эўрапейскіх этна-чартаў. Былі прызнаны «гуртом году» на «Рок-каранацыі-99», у свой час адзначаліся ў намінацыях «Традыцыі і сучаснасьць» і «Лепшы відэакліп». Гурт быў названы лепшым на конкурсе “Musika Vitale” у Бэрліне.
З 2001 Зьміцер Вайцюшкевіч – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra (Усход-Захад Аркестар). Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае зь вядомымі беларускімі і замежнымі паэтамі. Ляўрэат фэстывалю EBU (European broadcasting Union, Фердэ, 2003) у Нарвэгіі. Гурт пасьпяхова выступаў ў Польшчы, Украіне, Нямеччыне, Швэцыі, Францыі, Італіі, Расеі, Славеніі, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі. На Беларусі WZ-Orkiestra маюць ля пяцідзесяці канцэртаў штогод.
1997 – супольны музычны праект «Narodny albom», у запісы якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы і музыканты. Зборам і апрацоўкай тэкстаў займаўся рок-паэт Міхал Анемпадыстаў. Для праекта Вайцюшкевіч выканаў «Аргентынскае танга» і падыграў на флейце і клярнэце.
2000 – супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут». Аўтарам ідэі выступіў Алесь Суша. Ён прапанаваў музыкам перарабіць ці распрацаваць беларускія вайсковыя песьні, гімны й маршы часоў БНР, «партызанкі», савецкіх часоў і эмігранцкага асяродку. Ідэя трансфармавалася ад ваярства да сваеасаблівага габэлену жыцьця беларусоў ад 1918 году й да нашых часоў. Былі апрацаваныя творы на вершы
Я. Купалы, Н. Аляксеевай, Л. Геніюш ды іншых. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце і сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым – «Я нарадзіўся тут». Яе музыкі выконвалі на дзвюх мовах разам з гуртом «Louise attaque» падчас іх менскага канцэрта.
2002 – беларускі трыбьют гурту Depeche Mode – «Personal Depeche». Для праекта Тодар зрабіў кавэр на песьню DM «I want you now».
WZ-Orkiestra шмат супрацоўнічае з польскімі музыкамі – «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORGI», «WZ-Orkiestra & Verhovyna».
Склад гурта
•Зьміцер Вайцюшкевіч (Тодар) – музыка, сьпеў, клярнэт, гітара, прадусаваньне
•Ксенія Мінчанка – скрыпка, сьпеў
•Аляксандар Шувалаў – баян
•Алег Івановіч – акустычная гітара
•Андрэй Лабчэўскі – клявішы
•Макс Кот-Кузьма – бас-гітара
•Андрэй Сапоненка – бубны, пэркусія
Афіцыйны сайт Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.
|
Statistics:
- 5,264plays
- 1,020listners
- 4top track count
|